Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2024, 12:15

Стась пра матч з "Металургам": дысцыпліна і самаадданая гульня ў абароне дапамаглі "Гомелю" перамагчы

Сяргей Стась. Фота ХК "Гомель"
Сяргей Стась. Фота ХК "Гомель"
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўныя трэнеры хакейных "Гомеля" і "Металурга" Сяргей Стась і Дзмітрый Краўчанка падвялі вынікі другога матчу паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "рысяў".

Другі паядынак процістаяння ў чацвер завяршыўся перамогай "Гомеля" з лікам 1:0, аўтарам адзінай шайбы стаў Павел Воранаў. Пасля двух матчаў у серыі да чатырох вікторый роўнасць - 1:1.

"У першую чаргу дзякуй балельшчыкам за падтрымку, выдатная атмасфера. Плэй-оф прадаўжаецца, напэўна, гэта былі два аднолькавыя матчы. Магчыма, у першым у нас было больш галявых момантаў, але мы прайгралі яго. Перамагчы сёння дапамаглі дысцыпліна, выкананне задання і самаадданая гульня ў абароне. Напэўна, яшчэ і ўдача ў рэалізацыі, таму што адна шайба, закінутая своечасова, вельмі шмат вырашае", - сказаў Сяргей Стась.

"Была эмацыянальная энергічная гульня. Мне не вельмі спадабалася, як мы гулялі ў першым перыядзе, аднак потым змянілі і сталі ствараць даволі шмат момантаў, але з гэтага мноства не выціснулі ні аднаго. Праціўнік скарыстаўся сваёй большасцю, а мы - не. У роўных складах і мы, і яны мелі шанцы. Думаю, што недзе ў канцоўцы мы былі больш вострымі, але не даціснулі. Не знайшлося чалавека, які трапіў бы не ў штангу і іграка, а ў сетку варот за варатаром", - адзначыў Дзмітрый Краўчанка.

Наступны паядынак "Гомеля" і "Металурга" адбудзецца 30 сакавіка ў Жлобіне. У пятніцу трэці матч у другой паўфінальнай пары правядуць хакеісты "Брэста" і "Шахцёра", сустрэча на поўдні краіны стартуе ў сем вечара. Пасля дзвюх гульняў у серыі таксама нічыя 1:1.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі