Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2021, 16:29

Стартаваў шосты сезон фестывалю "Тата, мама, я - футбольная сям'я"

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў шосты сезон сямейнага фестывалю "Тата, мама, я - футбольная сям'я", арганізатарам якога выступае асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З мая па жнівень пройдуць рэгіянальныя этапы: у Гродзенскай і Мінскай абласцях іх будзе па сем у розных раёнах, у Гомельскай - шэсць, у Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай - па пяць. Колькасць каманд у кожнай з груп і фармат правядзення спаборніцтваў арганізатары вызначаць пасля заканчэння заявачнай кампаніі. Пераможцы адборачных спаборніцтваў атрымаюць права выступіць у рэспубліканскім фінале, які традыцыйна прымае галоўная спартыўная арэна краіны - мінскі стадыён "Дынама". У мінулым годзе рэгіянальныя турніры прайшлі ў 25 населеных пунктах, у якіх прынялі ўдзел больш за 1 тыс. беларускіх сем'яў.

Сямейны фестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я" праходзіць з 2016 года. За гэты час у праекце прынялі ўдзел больш за 5 тыс. сем'яў з усёй рэспублікі. У 2018 годзе гэты праект АБФФ выйграў адну з самых прэстыжных узнагарод у еўрапейскім масавым футболе UEFA GROW у намінацыі "Удзел".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі