18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачаўся продаж абанементаў на адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне і Гонку легенд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФБ.
Абанемент на ўсе віды спаборніцтваў чэмпіянату каштуе Вr70. Білеты на асобныя дні паступяць у продаж пазней. Білеты можна набыць на Ticketpro.by або ў білетных касах.
Гонка легенд з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай пройдзе ў спарткомплексе "Раўбічы" 18 лютага. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне будзе праходзіць тут з 20 па 24 лютага.
Расклад спаборніцтваў:
18 лютага:
Гонка Легенд;
мас-старт;
змешаная эстафета.
20 лютага:
16.00 - індывідуальная гонка (мужчыны);
19.30 - індывідуальная гонка (жанчыны).
21 лютага:
16.00 - адзіночная змешаная эстафета;
19.00 - змешаная эстафета.
23 лютага:
11.00 - спрынт (мужчыны);
14.00 - спрынт (жанчыны).
24 лютага:
11.00 - гонка праследавання (мужчыны);
13.00 - гонка праследавання (жанчыны).-0-