Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2022, 16:28

Станіслаў Гладчанка выйшаў у фінал алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы

15 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка прабіўся ў фінал мужчынскага алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй лепшай спробе 27-гадовы беларускі спартсмен атрымаў 115,49 бала і заняў 12-е месца па выніках кваліфікацыйных скачкоў. Астатнія беларускія фрыстайлісты Максім Гусцік і Павел Дзік у фінал не прайшлі. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Макар Мітрафанаў на трэніроўцы пашкодзіў звязкі левай рукі і не змог сёння выйсці на старт.

Медалі ў гэтым відзе алімпійскай праграмы будуць разыграны заўтра. Спачатку 12 удзельнікаў фіналу выканаюць па два скачкі, пасля якіх барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць 6 лепшых спартсменаў. У лік тузіна фіналістаў не змог прабіцца безагаворачны лідар цяперашняга сезона трохразовы чэмпіён свету расіянін Максім Бураў.

Учора алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 беларуска Ганна Гуськова стала сярэбраным прызёрам пекінскіх Гульняў у жаночых спаборніцтвах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі