Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2020, 19:57

"Сталіца" заваявала бронзу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены мінскай "Сталіцы" сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў другім паядынку за трэцяе месца мінчане абыгралі на выездзе гомельскі БЧ з лікам 6:3. У пераможцаў галявы покер аформіў Міхаіл Грыцына, яшчэ па адным мячы забілі Тарас Каралішын і Павел Рагавік, у складзе гамяльчан вызначыліся Дзяніс Колб, Дзяніс Гумянюк і Сяргей Сілівончык. У першай гульні ў мінскім палацы спорту "Уручча" спартсмены "Сталіцы" таксама былі мацнейшыя за гамяльчан і перамаглі з вынікам 4:1.

Пасля двух матчаў серыі за золата XXI чэмпіянату краіны паміж гомельскім ВРЗ і аршанскім "Вітэнам" парытэт - 1:1. Сапернікі абмяняліся дамашнімі вікторыямі: у першай гульні ў Оршы лік быў 3:2 на карысць гаспадароў, у Гомелі сапернікі ўзялі рэванш - 2:1.

Трэці паядынак залатой серыі да трох перамог адбудзецца 14 чэрвеня на паркеце аршанскага спарткомплексу "Алімпіец", а 18 чэрвеня сапернікі зноў сустрэнуцца ў Гомелі.

У мінулым сезоне сваё трэцяе золата заваявала "Сталіца", якая абыграла ў фінальнай серыі ВРЗ (3:1). Уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Вітэн", які перамог БЧ у серыі за 3-е месца (2:1).

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Вітэна", "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі