Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Сталіца" трэці раз стала чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе

Спорт 19.06.2019 | 14:02

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі клуб "Сталіца" трэці раз стаў чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе, абыграўшы ў фінальнай серыі 30-га нацыянальнага першынства гомельскі ВРЗ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў чацвёртым паядынку серыі за золата, што адбыўся ў мінскім спарткомплексе МАПІД, падапечныя Андрэя Толмача выйгралі ў гамяльчан з лікам 3:1.

У першай сустрэчы фіналу "Сталіца" перамагла ў Гомелі з лікам 4:2, затым дома - 4:1, а ў трэцім матчы серыі ВРЗ на сваёй пляцоўцы змог дабіцца поспеху з лікам 4:1. Гэта трэці чэмпіёнскі тытул "сталічнікаў": першы яны заваявалі ў 2014 годзе, калі перамаглі ў фінале аршанскі "Вітэн" (лік серыі - 3:2), а ў 2017 годзе былі мацнейшыя за ВРЗ (лік серыі - 3:0).

Уладальнікам бронзавых медалёў цяперашняга першынства стаў "Вітэн", які адолеў у серыі за трэцяе месца гомельскі БЧ з вынікам 2:1. Спачатку аршанцы перамаглі на сваёй пляцоўцы 6:4, затым гамяльчане ўзялі рэванш у сябе дома з лікам 4:2, а ў вырашальным паядынку серыі да дзвюх перамог "Вітэн" зноў выйграў у Оршы - 4:3.

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" чатыры золатыя ўзнагароды, па тры разы золата бралі "Вітэн" і сталічныя клубы "Менск" і МАПІД.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).