Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 мая 2025, 19:28

"Сталіца" і ВРЗ перамаглі на старце плэй-оф чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе завяршыліся першыя сустрэчы чвэрцьфінальных серый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены "Сталіцы" ў спарткомплексе "Уручча" атрымалі валявую вікторыю над гродзенскім "УУС-Дынама" - 4:2. У складзе пераможцаў галявы дубль аформіў Арцём Якубаў, у прайграўшых двойчы вызначыўся Аляксандр Крамко. Таксама сёння ў гомельскім дэрбі ўладальнік серабра мінулага першынства ВРЗ адолеў БЧ з вынікам 2:1. У гэтых парах паўторныя матчы серый да дзвюх перамог пройдуць 13 мая.

Учора пераможца рэгулярнага першынства аршанскі "Вітэн" у стартавым матчы чвэрцьфінальнай серыі з лікам 4:0 перамог на сваёй арэне мінскі "Дарожнік", які заняў восьмае месца. Спартсмены "Мінска" ўступілі ў сталічным дэрбі "Ахова-Дынама" - 2:3. Тут паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал адбудуцца 12 мая.

У залатой серыі мінулага сезона "Сталіца" перамагла ВРЗ (3:0) і шосты раз стала чэмпіёнам краіны. Столькі ж тытулаў у "Дарожніка". Бронзу заваяваў "Вітэн", які ў серыі за трэцяе месца двойчы перайграў "Мінск".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі