Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 снежня 2019, 13:54

"Сталіца" і БЧ перамаглі ў першых паўфіналах Кубка Беларусі па міні-футболе

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі па міні-футболе адбыліся першыя паўфінальныя паядынкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены мінскай "Сталіцы" ўпэўнена перайгралі на сваёй пляцоўцы фіналіста мінулага кубкавага розыгрышу аршанскі "Вітэн" з лікам 4:1. Сустрэча ў адказ адбудзецца 25 снежня ў Оршы.

Куды больш упартым выдаўся паўфінальны паядынак дзвюх гомельскіх каманд. У напружанай барацьбе БЧ адолеў землякоў з ВРЗ з мінімальнай перавагай - 2:1. Другая частка гомельскага дэрбі пройдзе 25 снежня. Пераможца гэтага процістаяння стане гаспадаром 30-га па ліку кубкавага фіналу, які пройдзе ў горадзе над Сожам 5 студзеня 2020 года.

У мінулым розыгрышы Кубка Беларусі перамог "Лідсельмаш", які перайграў у вырашальным паядынку ў Магілёве сапернікаў з "Вітэна" ў серыі пасляматчавых пенальці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі