Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2022, 11:01

"Сталіца" чацвёрты раз стала чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Сталіцы" чацвёрты раз сталі чэмпіёнамі Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Гомелі ў трэцім паядынку фінальнай серыі 33-га чэмпіянату Беларусі мінчане перамаглі сапернікаў з ВРЗ з рэзультатам 4:1. Адзін з мячоў у гэтай сустрэчы забіў лідар атак "Сталіцы" Уладзімір Жыгалка, які стаў лепшым бамбардзірам гэтага першынства - у яго 28 мячоў.

У першай сустрэчы ў Гомелі "сталічнікі" выйгралі з лікам 4:3, а потым у Мінску на пляцоўцы спарткомплексу "Уручча" ўзялі верх у авертайме з рэзультатам 5:3.

Учора спартсмены "Мінска" ўпершыню сталі бронзавымі прызёрамі нацыянальнага першынства. У вырашальным паядынку за 3-е месца яны перамаглі на пляцоўцы сталічнага спарткомплексу МАПІД гродзенскі клуб "УВД-Дынама" з мінімальнай перавагай у ліку - 3:2. У першай гульні бронзавай серыі мінчане перамаглі ў сябе дома з лікам 3:1, а потым у Гродне дынамаўцы ўзялі рэванш з рэзультатам 4:2.

У фінальнай серыі мінулага сезона аршанскі "Вітэн" перамог ВРЗ, а ў барацьбе за бронзу гомельскі БЧ быў мацнейшы за "Сталіцу". Самы тытулаваны клуб - мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша", "Вітэна" і "Сталіцы" па чатыры залатыя ўзнагароды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі