Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2025, 10:54

Сталічныя гімнасткі перамаглі каманду Санкт-Пецярбурга ў матчавай сустрэчы

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцы Мінска перамаглі каманду Санкт-Пецярбурга па мастацкай гімнастыцы ў матчавай сустрэчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Спаборніцтвы ў горадзе на Няве сабралі мацнейшых спартсменак розных узроставых катэгорый, якія выступілі ў індывідуальных і групавых практыкаваннях. У мнагабор'і ў сеньёрак лепшы рэзультат паказала Аліна Гарнасько (121,150 бала), апярэдзіўшы лідара каманды саперніц Марыю Барысаву (118,500). Чацвёртай стала наша Настасся Салас (110,550), следам размясцілася Аліна Рэчкіна (108,400).

У юніёрак да 15 гадоў беларускі Настасся Ільенка і Валерыя Мядзведзева занялі другое і трэцяе месцы, а ў прэ-юніёрак у тройку мацнейшых трапілі Ксенія Еўдакімава і Ксенія Бандарэнка. Таксама нашы каманды першынствавалі ў групавых практыкаваннях. Па выніках спаборніцкага дня мінчанкі атрымалі ўпэўненую перамогу, набраўшы ў суме 728,200 бала. Рэзультат каманды Санкт-Пецярбурга склаў 710,500 бала.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі