Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 студзеня 2024, 17:45

Сталі вядомы восем з шаснаццаці ўдзельнікаў плэй-оф КХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе вызначылася палавіна каманд - удзельніц першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У панядзелак уладальнікам пуцёўкі ў плэй-оф стаў уфімскі "Салават Юлаеў", за які выступае беларускі нападаючы Іван Драздоў. Сёння ўфімцы на выездзе перамаглі "Адмірал" з Уладзівастока (2:1) і замацаваліся на трэцім месцы ў сваёй канферэнцыі. За 11 матчаў да канца сезона ў актыве "Салавата" 77 балаў, у "Амура", які ідзе на Усходзе дзявятым, на 22 ачкі менш - значыць, ніжэй за восьмую пазіцыю каманда з Уфы ўжо не апусціцца. Раней у розыгрыш Кубка Гагарына ад Усходняй канферэнцыі прайшлі магнітагорскі "Металург" і омскі "Авангард".

На Захадзе вядомы пяць удзельнікаў першага раўнда плэй-оф сезона-2023/24 - гэта СКА з Санкт-Пецярбурга, "Лакаматыў" з Яраслаўля, маскоўскія "Дынама" і "Спартак", а таксама ніжагародскае "Тарпеда". За адзін крок ад уваху ў чвэрцьфінал канферэнцыі знаходзяцца чарапавецкая "Поўначсталь" і дзеючы чэмпіён лігі ЦСКА. Васьмёрку мацнейшых клубаў Захаду замыкае мінскае "Дынама", "зубры" маюць 14-ачковы запас над бліжэйшым праследавацелем - "Сочы". Максімальна наблізіць сябе да плэй-оф наша каманда паспрабуе ў сераду - мінчане ў гасцях сустрэнуцца менавіта з сочынцамі.-0
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі