Фота з архіва
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы хакейнай лігі чэмпіёнаў сезона-2025/26 вызначыліся ўсе ўдзельнікі першага раўнда плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У турніры стартавалі 24 каманды з 12 краін, паядынкі асноўнага этапу праходзілі з 28 жніўня па 15 кастрычніка. Кожны клуб згуляў па адным матчы з шасцю рознымі сапернікамі (па тры сустрэчы дома і ў гасцях). Па выніках рэгулярнага сезона ў плэй-оф трапілі 16 лепшых каманд. Першым у агульнай табліцы фінішаваў фінскі "Ільвес", які набраў максімальна магчымыя 18 ачкоў. Дзеючы ўладальнік трафея "Цюрых" спыніўся за крок ад вылету, заняўшы 15-е месца з 7 баламі.
Пераадолець бар'ер асноўнага этапу не змаглі чэмпіён Германіі "Айсберэн" і віцэ-чэмпіён Швейцарыі "Лазана". Таксама барацьбу за тытул завяршылі чэшскі "Маўнтфілд", аўстрыйскі "Клагенфурт", італьянскі "Бальцана", дацкі "Одэнсе", брытанскі "Белфаст" і польскі "Тыхы". Поўный склад пар адной восьмай фіналу турніру выглядае наступным чынам:
"Ільвес" (1-ы пасеў, Фінляндыя) - "Брэмерхафен" (16, Германія);
"КалПа" (2, Фінляндыя) - "Цюрых" (15, Швейцарыя);
"Фрэлунда" (3, Швецыя) - "Грэнобль" (14, Францыя),
"Спарта" (4, Чэхія) - "Цуг" (13, Швейцарыя);
"Лука" (5, Фінляндыя) - "Стархамар" (12, Нарвегія);
"Інгальштат" (6, Германія) - "Зальцбург" (11, Аўстрыя);
"Берн" (7, Швейцарыя) - "Брунес" (10, Швецыя);
"Камета" (8, Чэхія) - "Лулеа" (9, Швецыя).
Стартавыя матчы першага раўнда плэй-оф хакейнай лігі чэмпіёнаў пройдуць 11-12 лістапада, сустрэчы ў адказ адбудуцца 18-19 лістапада. Фінал сезона запланаваны на 3 сакавіка 2026 года. У папярэднія гады званне мацнейшага клуба Еўропы заваёўвалі шведскія "Фрэлунда" (2016, 2017, 2019, 2020), "Лулеа" (2015) і "Рэгле" (2022), фінскія ЮП (2018) і "Тапара" (2023), а таксама швейцарскія "Жэнева-Сервет" (2024) і "Цюрых" (2025).-0-