Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве стартаваў вырашальны этап міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва - 2024", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у Кубку Ляднёва прымаюць мацнейшыя пяціборцы Беларусі, Расіі і Казахстана, да вырашальнага турніру ў Маскве дабраліся лепшыя спартсмены па выніках папярэдніх этапаў. Праграму маскоўскіх спаборніцтваў адкрылі паўфіналы ў мужчын і жанчын, па выніках якіх у фіналы выйшлі па 18 чалавек. У мужчынскім заліку за медалі Кубка пазмагаюцца 12 расіян і 6 беларусаў - Максім Марук, Уладзіслаў Бярозавік, Яўген Арол, Уладзіслаў Несцераў, Арцём Еўсцігнееў і Максім Фядотка. Мінулагодні ўладальнік Кубка Ілья Палазкоў не змог прадоўжыць выступленні пасля фехтавання.
У лік фіналістак у дзяўчат увайшлі 11 прадстаўніц Расіі і 7 спартсменак з Беларусі - Ірына Прасянцова, Вольга Сілкіна, Віялета Гурэева, Таццяна Рагачова, Настасся Пракапенка, Кацярына Сукора, а таксама пераможца спаборніцтваў 2023 года Марыя Гнедчык. Мужчынскі фінал адбудзецца сёння, жанчыны пазмагаюцца за месца на п'едэстале заўтра.
Раней у рамках Кубка Ляднёва былі праведзены тры рэгулярныя этапы. На першым турніры ў Мінску ў сакавіку золата ўзялі Ягор Грамадскі і Кацярына Эціна з Расіі, на другім этапе ў Маскве ў маі поспех святкавалі беларус Уладзіслаў Несцераў і расіянка Ксенія Фральцова, а на трэцім этапе ў беларускай сталіцы ў ліпені першынствавалі наша Настасся Пракапенка і расіянін Кірыл Мануйла.-0-