Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па хакеі 2025 года, які праходзіць у Швецыі і Даніі, вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад заключным турам групавога этапу без паражэнняў ішлі зборныя Чэхіі і Швецыі, але абедзве каманды спынілі свае пераможныя серыі. Дзеючыя чэмпіёны свету чэхі прайгралі амерыканцам з лікам 2:5 і з першага месца ў пуле "В" апусціліся на трэцяе, уступіўшы лідарства швейцарцам. Шведы пацярпелі паражэнне ад канадцаў (3:5), прапусціўшы іх на першы радок у групе "А". Таксама вечарам 20 мая каманда Даніі ў барацьбе за апошнюю пуцёўку ў накаўт-раўнд у серыі булітаў перамагла Германію (2:1).
Чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі пройдуць 22 мая. Зборная Швейцарыі сустрэнецца з аўстрыйцамі, якія выйшлі ў плэй-оф упершыню з 1994 года. Гэты паядынак стартуе ў 17.20 па мінскім часе, гэтак жа як і гульня каманд ЗША і Фінляндыі. Шведы аспрэчаць праходжанне далей з чэхамі, а канадцы згуляюць з камандай Даніі, абедзве сустрэчы пачнуцца ў 21.20. Паўфіналы планетарнага форуму запланаваны на 24 мая, фінал і паядынак за бронзавыя медалі адбудуцца 25 мая.
Элітны дывізіён чэмпіянату свету пакінулі зборныя Казахстана і Францыі, якія занялі апошнія месцы ў сваіх групах. На змену гэтым камандам у наступным годзе прыйдуць хакеісты Вялікабрытаніі і Італіі, якія ў пачатку мая заваявалі права на павышэнне ў класе па выніках турніру ў першым дывізіёне.-0-