Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2024, 11:16

Сталі вядомы ўсе 16 удзельнікаў розыгрышу Кубка Гагарына

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе вызначыліся ўсе ўдзельнікі розыгрышу Кубка Гагарына сезона 2023/24, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнюю пуцёўку ў накаўт-раўнд атрымаў хабараўскі "Амур" - гэта адбылося дзякуючы перамозе мінскага "Дынама" над "Нафтахімікам" (2:1). Пасля гэтага паражэння ніжнякамцы страцілі шанцы абысці далёкаўсходні клуб у турнірнай табліцы. Раней выхад у плэй-оф ад Усходняй канферэнцыі забяспечылі хакеісты омскага "Авангарда", магнітагорскага "Металурга", уфімскага "Салавата Юлаева", казанскага "Ак Барса", екацярынбургскага "Аўтамабіліста", чэлябінскага "Трактара" і тальяцінскай "Лады".

У чвэрцьфіналах Захаду ў гэтым сезоне згуляюць санкт-пецярбургскі СКА, маскоўскія "Дынама", "Спартак" і ЦСКА, яраслаўскі "Лакаматыў", чарапавецкая "Поўначсталь", ніжагародскае "Тарпеда", а таксама мінскае "Дынама". Для "зуброў" гэты выхад у плэй-оф стаў чацвёртым запар і восьмым за 16-гадовую гісторыю выступленняў клуба ў КХЛ. У папярэднія гады наша каманда ні разу не прабівалася далей за першы раўнд плэй-оф. Розыгрыш Кубка Гагарына стартуе 29 лютага і завершыцца ў канцы красавіка. Канчатковыя пары чвэрцьфіналаў канферэнцый вызначацца пазней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі