ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2021, 11:29

Сталі вядомы сапернікі зборнай Беларусі па хакеію на групавым этапе ЧС-2022

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікаваны склад груп на чэмпіянат свету-2022, які прымуць фінскія Хельсінкі і Тамперэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Зборная Беларусі трапіла ў групу В, дзе згуляе з камандамі Фінляндыі, ЗША, Чэхіі, Швецыі, Латвіі, Нарвегіі і Вялікабрытаніі. Матчы пройдуць на лёдзе "Тамперэ-Арэны".

У групе А, якая размесціцца ў Хельсінкі, паміж сабой згуляюць зборныя Канады, Расіі, Германіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі, Казахстана і Італіі.

Гаспадыняй 85-га чэмпіянату свету на кангрэсе IIHF у 2019 годзе была выбрана Фінляндыя. Матчы турніру пройдуць з 13 па 29 мая 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі