Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 ліпеня 2022, 15:08

Сталі вядомы сапернікі мінскага "Дынама" па першай дамашняй серыі ў новым сезоне КХЛ

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынентальная хакейная ліга апублікавала каляндар рэгулярнага чэмпіянату сезона 2022/2023, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт КХЛ.

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ сезона 2022/2023 стартуе 1 верасня ў Маскве сустрэчай паміж дзеючым уладальнікам Кубка Гагарына ЦСКА і фіналістам праведзенага плэй-оф магнітагорскім "Металургам".

3 верасня першы матч у новым сезоне правядзе мінскае "Дынама" - на дамашнім лёдзе зубры згуляюць з "Барысам" з Нур-Султана, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. Першая дамашняя серыя сталічнага клуба на роднай "Мінск-Арэне" таксама ўключыць матчы супраць омскага "Авангарда" (5 верасня) і ўфімскага "Салавата Юлаева" (7 верасня).

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ прадоўжыцца па 26 лютага 2023 года і ўмесціць у сябе 164 гульнявыя дні і 748 паядынкаў. У першай частцы сезона кожны клуб лігі правядзе рэкордныя для рэгуляркі 68 матчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі