Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2021, 09:16

Сталі вядомы прызёры Рэспубліканскага турніру мацнейшых па фехтаванні на шпагах у "Стайках"

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры Рэспубліканскага турніру мацнейшых па фехтаванні на шпагах, які праходзіць у РЦАП "Стайкі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах мужчын першынстваваў спартсмен з Магілёўскай вобласці Дзяніс Паўлоўскі. Серабро заваяваў мінчанін Ілья Палазкоў. Бронзавыя медалі выйгралі Назар Сівіцкі з Мінскай вобласці і сталічны атлет Аляксей Хурс.

У турніры жанчын золата спаборніцтваў у мінчанкі Аляксандры Цурскай. Серабро выйграла спартсменка з Гомельскай вобласці Кацярына Поршнева. Бронзу падзялілі Ніка Куляшова з каманды Брэсцкай вобласці і Кацярына Сукора з Мінска.

У заключны дзень турніру пройдуць спаборніцтвы па мужчынскай і шаночай шаблі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі