Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2020, 10:16

Сталі вядомы прызёры першага дня чэмпіянату Беларусі па фехтаванні

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы прызёры першага дня чэмпіянату Беларусі па фехтаванні, які стартаваў на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аўторак, 20 кастрычніка, на фехтавальныя дарожкі сталічнага спарткомплексу выйшлі майстры шпажнага фехтавання ў індывідуальных спаборніцтвах.

У мужчын не было роўных спартсмену з Мінскай вобласці Кірылу Касьянніку. Серабро выйграў атлет з Магілёўскай вобласці Дзяніс Паўлоўскі. Бронзавыя медалі на рахунку Уладзіслава Пячынскага з Гродзенскай вобласці і Арцёма Чартовіча, які выступае за дружыну Брэсцкай вобласці.

У жаночых стартах вікторыю святкавала Кацярына Поршнева з каманды Гомельскай вобласці. Другое месца ў мінчанкі Аляксандры Царскай. Гамяльчанка Вольга Сілкіна і Ксенія Тамашэўская з Мінскай вобласці заваявалі бронзавыя медалі.

У другі дзень турніру, 21 кастрычніка, пройдуць камандныя старты ў фехтаванні на шпагах у жанчын і мужчын.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па фехтаванні прадоўжыцца з 20 па 25 кастрычніка. Для беларускіх спартсменаў гэта першыя старты пасля працяглага перапынку, звязанага з пандэміяй COVID-19. У турніры ўдзельнічаюць каля 250 спартсменаў з Беларусі, Расіі і ПАР. На спаборніцтвах будзе разыграна 12 камплектаў медалёў у асабістых і камандных спаборніцтвах у мужчын і жанчын у фехтаванні на шпагах, рапірах і шаблях.

Арганізатары адкрытага чэмпіянату краіны - Міністэрства спорту і турызму, Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі