ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2021, 10:47

Сталі вядомы першыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ

Фота з архіва
Фота з архіва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы першыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заездах байдарак-адзіночак на 500 м у мужчын не было роўных Мікіту Борыкаву з Гомельскай вобласці, які пераадолеў гэту дыстанцыю за 1 мін 41,570 сек. Другім фінішны створ перасек мінчанін Дзмітрый Натынчык - 1 мін 42,718 сек. Бронза на рахунку Уладзіслава Краўца з Брэсцкай вобласці - 1 мін 43,003 сек.

У аналагічных стартах у жанчын перамогу святкавала Вольга Худзенка з дружыны Гомельскай вобласці - 1 мін 57,459 сек. Другое месца ў яе сяброўкі па камандзе Марыны Літвінчук - 2 мін 01,651 сек. Бронзавая ўзнагарода засталася за Веранікай Леанюк з Гродзенскай вобласці - 2 мін 01,951 сек.

У стартах каноэ-адзіночак на 500 м сярод мужчын вікторыю святкаваў Максім Пятроў з Магілёўскай вобласці - 1 мін 53,685 сек. Серабро выйграў яшчэ адзін прадстаўнік гэтага рэгіёна Віталь Асецкі - 1 мін 55,090 сек. Бронза на рахунку сталічнага спартсмена Івана Патапенкі - 1 мін 55,383 сек.

Аналагічныя старты ў жанчын завяршыліся перамогай Алены Наздровай з Гомельскай вобласці - 2 мін 14,021 сек. Яшчэ адна спартсменка з паўднёва-ўсходняга рэгіёна Дарына Пікулева заняла другое месца з вынікам 2 мін 20,843 сек. Замкнула тройку мацнейшых Надзея Макарчанка з Магілёўскай вобласці - 2 мін 21,058 сек.

У гонках байдарак-двоек на 200 м (мікст) золата турніру выйграў экіпаж Вольгі Худзенка і Дзмітрыя Натынчыка (Гомельская вобласць / Мінск) - 35,742 сек. Серабро ў спартсменаў Мінскай вобласці Ганны Пашчанка і Данііла Ціхановіча - 37,967 сек. Бронза на рахунку змешанага дуэта з Гомельскай вобласці Кірыл Смалянік / Уладзіслава Скрыганава - 38,072 сек.

У гонках каноэ-двоек на 200 м (мікст) не было роўных прадстаўнікам Магілёўскай вобласці Надзеі Макарчанка і Станіславу Савельеву - 42,374 сек. Другое месца занялі Дар'я Марусава і Уладзіслаў Палешка (Мінск / Мінская вобласць) - 43,044 сек. Бронзавыя медалі выйгралі спартсмены з Гомельскай вобласці Юлія Ганчарэвіч і Юрый Мазановіч - 43,434 сек.

Спаборніцтвы прадоўжацца да 20 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі