Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2024, 10:20

Сталі вядомы першыя пераможцы адкрытага Кубка Беларусі па плаванні

Фота з архіва
Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту праходзіць адкрыты Кубак Беларусі па плаванні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвы заявіліся каля 300 спартсменаў з Беларусі і Расіі, у ліку ўдзельнікаў мацнейшыя прадстаўнікі нашай нацыянальнай каманды. Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны на дыстанцыі 200 м брасам, упэўненыя перамогі ў гэтым відзе атрымалі Ілья Шымановіч (Мінск) і Аліна Змушко (Гомельская вобласць), якія рухтуюцца да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

На двухсотметроўцы батэрфляем лепшыя рэзультаты паказалі Іван Шамшурын і Лізавета Акшаева, якія прадстаўляюць Віцебшчыну. На гэтай жа дыстанцыі комплексным плаваннем у жанчын поспех святкавала расіянка Ірына Шваева, а ў фінале на 1500 м вольным стылем - Алеся Акінчыц з каманды Магілёўскай вобласці. На 50-метроўцы вольным стылем залатыя медалі заваявалі мінчанка Настасся Куляшова і Уладзіслаў Макарэвіч з Брэсцкай вобласці.

У жаночай эстафеце 4х100м кролем перамагла чацвёрка са сталіцы ў складзе Кацярыны Піліпчук, Дар'і Гарыст, Настассі Куляшовай і Марыі Пучанковай. Па выніках эстафеты 4х200 м сярод мужчын на верхнюю прыступку п'едэстала падняўся квартэт з Брэстчыны (Іван Ганчар, Ян Соркін, Герман Труш і Уладзіслаў Макарэвіч). Адкрыты Кубак Беларусі па плаванні прадоўжыцца па 13 ліпеня, сёння спартсмены вызначаць мацнейшых у дзевяці відах праграмы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі