Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2025, 10:54

Сталі вядомы дзве чвэрцьфінальныя пары хакейнага Кубка Прэзідэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завершаны рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы "рэгуляркі" жлобінскі "Металург" у гасцях нанёс паражэнне наваполацкаму "Хіміку" з лікам 5:2. Дзеючыя чэмпіёны Беларусі занялі пятае месца ў турнірнай табліцы, набраўшы 70 ачкоў у 52 турах. У першым раўндзе плэй-оф Кубка Прэзідэнта "стальныя ваўкі" згуляюць з суседзямі з "Гомеля", які завяршыў чэмпіянат на чацвёртым радку з 71 балам. На трэцяй пазіцыі экстралігі размясціўся "Нёман" (74 ачкі), сапернікам якога ў чвэрцьфінале будзе "Дынама-Маладзечна" (68), якое фінішавала шостым. Гэта стадыя стартуе 8 сакавіка.
 
Лепшай камандай "рэгуляркі" з 80 баламі стала сталічнае "Юнацтва", другі рэзультат паказалі хакеісты "Віцебска" (76). Сапернікі мінчан і жыхароў поўначы па 1/4 фіналу вызначацца ў раўндзе плэй-ін, матчы якога пройдуць з 28 лютага па 5 сакавіка. Першую кваліфікацыйную пару склалі "Брэст" (7-е месца) і смаленскі "Славуціч" (10-е), за яшчэ адну пуцёўку ў плэй-оф пазмагаюцца аршанскі "Лакаматыў" (8-е) і "Хімік" (9-е). Серыі прадоўжацца да дзвюх перамог адной з каманд.

Па-за зонай матчаў на выбыванне ўпершыню за 16 гадоў у экстралізе аказаўся салігорскі "Шахцёр", які стаў 11-м. Таксама выступленні ў сезоне-2024/25 завяршылі "Ліда", "Магілёў" і "Авіятар". Лепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату стаў нападаючы "Юнацтва" Валянцін Дземчанка, які набраў 65 (25+40) ачкоў у 52 гульнях. Званне лепшага снайпера падзялілі Міхаіл Стэфановіч ("Металург") і Аляксандр Кулагін ("Юнацтва"), якія закінулі па 30 шайбаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі