Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 09:02

Сталі вядомы даты матчаў мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынентальная хакейная ліга аб'явіла аб старце плэй-оф 1 сакавіка і прадставіла сетку Кубка Гагарына, паведмляе прэс-служба Лігі.

Па выніках першага этапу чэмпіянату каманды занялі месцы ў сваіх канферэнцыях у адпаведнасці з працэнтам набраных ачкоў. Мінскае "Дынама", якое размясцілася на 8-м месцы Захаду, у першым раўндзе згуляе з лепшай камандай канферэнцыі - СКА. Гульні ў Санкт-Пецярбургу пройдуць 2 і 4 сакавіка, у Мінску клубы сустрэнуцца 6 і 8 сакавіка. Наступныя матчы серыі пры неабходнасці адбудуцца 10, 12 і 14 сакавіка.

У першым раўндзе плэй-оф мінулага сезона "зубрам" таксама процістаялі хакеісты СКА. Серыя скончылася з лікам 4:1 на карысць армейцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі