Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2025, 15:18

Сталі вядомы 13 удзельнікаў фінальнай часткі футбольнага ЧС-2026
 

Фота з архіва
Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя ўдзельнікі фінальнай стадыі футбольнага чэмпіянату свету вызначыліся ў паўднёваамерыканскім адборачным турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За два туры да фінішу кваліфікацыі пуцёўку на планетарны форум заваявалі пяціразовыя чэмпіёны свету бразільцы, якія перамаглі на сваім полі парагвайцаў з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Футбалісты зборнай Эквадора таксама забяспечылі сабе выхад на мундзіяль, згуляўшы ўнічыю ў гасцях з камандай Перу - 0:0. Першымі пропуск у фінал сусветнага першынства заваявалі дзеючыя чэмпіёны планеты аргенцінцы, якія ў 16-м туры ў сябе дома разышліся мірам з калумбійцамі - 1:1.

Раней у фінальную частку ЧС-2026 прабіліся Аўстралія, Новая Зеландыя, Іран, Японія, Рэспубліка Карэя, а таксама футбалісты Узбекістана і Іарданіі, якія ўпершыню ў гісторыі згуляюць сярод мацнейшых зборных планеты.

Фінальная стадыя 23-га планетарнага форуму летам 2026 года ўпершыню пройдзе адразу ў трох краінах - ЗША, Канадзе і Мексіцы, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі. Упершыню ў фінале чэмпіянату свету прымуць удзел 48 каманд з усіх кантынентаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі