Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2020, 10:30

"Стайкі" з ліпеня пачнуць прымаць больш спартсменаў

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РЦАП "Стайкі", загружанасць якога з-за пандэміі каранавіруса цяпер складае 50 працэнтаў, з ліпеня пачне прымаць больш спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар цэнтра Мікалай Палазнік.

"На сённяшні дзень у нас пражываюць каля 200 чалавек: спартсмены, трэнеры і персанал каманд па розных відах спорту. Міністэрства спорту і турызму распрацавала сістэму мер па прадухіленні каранавіруса - працуем строга ў адпаведнасці з іх рэкамендацыямі. Загрузка "Стаек" цяпер складае 50 працэнтаў. Аднак у сувязі з падрыхтоўкай да Гульняў краін СНД у Казані з ліпеня плануем паступова павысіць гэты паказчык да 70-75 працэнтаў. Меры засцярогі пры гэтым будуць захоўвацца", - адзначыў ён.

Цяпер, паводле слоў дырэктара цэнтра, доступ на базу пабочным асобам абмежаваны. Спартсмены, якія заязджаюць на зборы, знаходзяцца пад наглядам на працягу часу, неабходнага для таго, каб пераканацца ў адсутнасці COVID-19.

"Персанал працуе ў масках, усюды расстаўлены рэзервуары з антысептычнымі сродкамі. Патокі пражываючых, іх харчаванне раздзелены. Усё зроблена для таго, каб прадстаўнікі розных відаў спорту не перасякаліся. Таксама праводзіцца маніторынг стану спартсменаў, урачы праводзяць тэсты на каранавірус. Для тых, у каго з'яўляюцца падазроныя сімптомы, у нас адведзены асобны корпус. Калі ўсё добра, яны вяртаюцца да работы. У іншым выпадку праводзіцца курс лячэння ў адпаведнасці з узроўнем захворвання. Добра, што цяжкіх выпадкаў, якія патрабуюць прымянення апаратаў ШВЛ, у нас не зафіксавана", - дадаў Мікалай Палазнік.

Цяпер 74 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 16 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, што даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Пакуль адборачныя турніры да Гульняў прыпынены, але пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот. ХХХII летнія Алімпійскія гульні ў японскай сталіцы пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі