Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2024, 09:11

Спартыўныя кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэліся ў НАК

Фота НАК
Фота НАК
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэліся з  міністрам спорту Расіі Міхаілам Дзегцяровым у рамкам яго візіту ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця спартыўнай галіны абедзвюх краін. Кіраўнік НАК Беларусі падкрэсліў, што за апошнія гады ўзаемадзеянне дзяржаў у гэтай сферы выйшла на вельмі высокі ўзровень, а беларускія спартсмены і трэнеры атрымліваюць неацэнны вопыт, удзельнічаючы ў спаборніцтвах з мацнейшымі расійскімі атлетамі.

"Мы з'яўляемся надзейнымі партнёрамі і прадоўжым пашыраць супрацоўніцтва з расійскім бокам у сферы фізічнай культуры і спорту, - адзначыў Віктар Лукашэнка. - Гэты рабочы візіт Міхаіла Уладзіміравіча - добрая магчымасць пазнаёміцца са многімі сучаснымі спартыўнымі аб'ектамі Мінска і ацаніць нашы магчымасці".

"Хачу павіншаваць усіх беларускіх атлетаў з заваяваннем алімпійскіх медалёў у Парыжы, пад такім націскам гэта дарагога варта, - сказаў Міхаіл Дзегцяроў. - За апошнія чатыры месяцы, з моманту майго назначэння на пасаду міністра, мы неаднаразова сустракаліся з калегам Сяргеем Кавальчуком. І цесная сумесная работа з нашымі сябрамі з Беларусі будзе прадаўжацца".

Таксама кіраўнік спартыўнага ведамства РФ запрасіў прэзідэнта НАК на міжнародны форум "Расія - спартыўная дзяржава", які пройдзе ва Уфе ў кастрычніку. Міхаіл Дзегцяроў прыбыў у Мінск на сумеснае пасяджэнне калегій Мінспорту Беларусі і Расіі, якое адбудзецца ў Зале алімпійскай славы НАК 20 верасня.-0-

Фота НАК Беларусі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі