Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2020, 14:48

Спартыўныя федэрацыі задаволены ўмовамі для падрыхтоўкі беларускіх атлетаў да Алімпіяды

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для паспяховай падрыхтоўкі і ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях беларускім атлетам створаны ўсе неабходныя ўмовы. Аб гэтым сёння расказалі журналістам прадстаўнікі спартыўных федэрацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч адзначыў: яго падапечныя ўжо маюць 17 алімпійскіх ліцэнзій, а да Гульняў у Токіа іх будзе каля 30-35. Гаворачы аб падрыхтоўцы да галоўных стартаў, настаўнік сказаў, што наракаць няма на што: у Беларусі ёсць пяць спецыялізаваных лёгкаатлетычных цэнтраў. Два з іх у Мінску, тры ў абласцях. Там ёсць і спартыўны складнік, і ўсе ўмовы для пражывання, харчавання і аднаўлення спартсменаў. Праўда, у лёгкай атлетыцы ёсць свае спецыфічныя дысцыпліны, так званыя віды вынослівасці, у прыватнасці марафонскі бег і спартыўная хадзьба. Яны патрабуюць падрыхтоўкі ў гарах. Аднак у сувязі з каранавіруснай пандэміяй, падкрэсліў Юрый Маісевіч, спартсмены ўсіх краін знаходзяцца ў роўных умовах, і таму трэба прымаць усё як ёсць.

Старшыня Беларускай федэрацыі плавання Эла Сяліцкая адзначыла, што ў цяперашняй "каранавіруснай" сітуацыі спартсменам і трэнерам давялося карэкціраваць ранейшыя планы, каб паспяхова падрыхтавацца і выступіць на Алімпійскіх гульнях. Так, цяпер было прынята рашэнне аб дэцэнтралізаванай падрыхтоўцы плыўцоў. Цяпер чатыры спартсмены - у Венгрыі, некалькі трэніруюцца ў Мінску, па адным рыхтуюцца ў Брэсце, Віцебску і Гомелі.

Лёгкая атлетыка і плаванне - самыя медаляёмістыя віды на Алімпійскіх гульнях. У Токіа лёгкаатлеты разыграюць 48 камплектаў узнагарод, плыўцы - 37.

Усяго будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.

XXXII летняя Алімпіяда пройдзе ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі