ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2021, 17:22

Спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2021" пройдзе ў Раўбічах 13 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2021" пройдзе 13 сакавіка ў РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Галоўнай падзеяй свята стане эстафета 4х1,6 км. На гэты раз яна пройдзе ў біятлонным фармаце. За медалі паспаборнічаюць дружыны вышэйшых органаў улады, цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Гонкі пачнуцца ў 11.00. Апошні забег запланаваны на 14.00. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў будуць уручаны Кубкі, медалі і прызы ад Мінспорту.

Для гледачоў і балельшчыкаў прадугледжана забаўляльная праграма. Каля ўвахода на трыбуны будзе іграць ваенны аркестр. Не дадуць сумаваць аніматары. Запланаваны выступленні зорак беларускай эстрады, работа разнастайных атракцыёнаў. Прадугледжаны масленічныя конкурсы, пераможцы ў якіх атрымаюць прызы ад Мінгарвыканкама. Жадаючыя змогуць праявіць сябе ў перацягванні каната, гіравым спорце, армрэслінгу і іншых дысцыплінах. Набыць сувеніры можна будзе ў час работы выстаўкі-кірмашу рамеснікаў.

Арганізатарамі зімовага спартыўнага свята выступаюць Міністэрства спорту і турызму, аховы здароўя, культуры, інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, абароны, МУС, МНС, Мінскія аблвыканкам і гарвыканкам.

Упершыню "Мінская лыжня" прайшла 16 лютага 1986 года, калі быў арганізаваны лыжны прабег на 15 км па маршруце Баравая - Раўбічы ўздоўж аўтамабільнай трасы Мінск - Віцебск. У ім прынялі ўдзел 12 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі