Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2022, 09:21

Спартсмены "УУС-Дынама" перамаглі "Вітэн" у 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродзенскі клуб "УУС-Дынама" сенсацыйна абыграў аршанскі "Вітэн" у чвэрцьфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

12 мая дынамаўцы ў другім паядынку за выхад у паўфінал разграмілі на сваёй пляцоўцы дзеючага чэмпіёна краіны з рэзультатам 8:3. У першый гульні, праведзенай на мінулым тыдні ў Оршы, "УУС-Дынама" таксама было мацнейшым - 7:3. У паўфінальнай серыі гродзенская каманда сустрэнецца з гомельскім ВРЗ, які ў 1/4 фіналу двойчы абыграў сталічны клуб "Ахова-Дынама"- 5:2 (дома) і 3:2 (у гасцях).

У другім матчы 12 мая спартсмены "Мінска" ў сябе дома выйгралі ў гомельскага БЧ з лікам 5:1. У іх першай сустрэчы гамяльчане перамаглі на сваёй арэне з рэзультатам 5:3. Трэці паядынак адбудзецца 15 мая ў Гомелі. Яго пераможца згуляе ў паўфінале са спартсменамі "Сталіцы", якія ў чвэрцьфінале не пакінулі шанцаў на поспех светлагорскаму ЦКК - 8:0 (дома) і 8:1 (у гасцях).

У фінальнай серыі мінулага сезона "Вітэн" абыграў ВРЗ, а ў барацьбе за бронзу БЧ быў мацнейшы за "Сталіцу".

Самы тытулаваны клуб - мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны . У "Лідсельмаша" і "Вітэна" па чатыры золаты, па тры - у "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі