ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2023, 09:13

Спартсмены "Мінска" зраўнавалі лік у паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ФК "Мінск" другі раз запар абыграў гомельскі ВРЗ і зраўнаваў лік у паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля буйной гасцявой вікторыі ў Гомелі (7:3) мінчане на сваёй пляцоўцы вырвалі перамогу з мінімальнай перавагай - 1:0. У асноўны час гульні нікому з сапернікаў не ўдалося вызначыцца і толькі за мінуту да завяршэння авертайма Сяргей Асцяртах прынёс перамогу гаспадарам пляцоўкі. Пяты, вырашальны паядынак за выхад у фінал адбудзецца 25 мая ў Гомелі. У першых дзвюх сустрэчах гэтай серыі перамог ВРЗ - 9:1 (дома) і 3:1 (у гасцях).

У другой паўфінальнай пары дзеючыя чэмпіёны Беларусі спартсмены "Сталіцы" тройчы запар перамаглі гомельскі БЧ. Першую дамашнюю сустрэчу мінчане выйгралі з буйным лікам 5:1, а затым у Гомелі перамаглі з мінімальнай перавагай - 3:2. У трэцім паядынку, які адбыўся ў спарткомплексе "Уручча", спартсмены "Сталіцы" адолелі гасцей толькі ў серыі пасляматчавых пенальці.

У мінулым сезоне "Сталіца" заваявала сваё чацвёртае золата, абыграўшы ў фінальнай серыі ВРЗ - 3:0. Уладальнікам бронзавых узнагарод упершыню стаў ФК "Мінск", які адолеў гродзенскае "УУС-Дынама". Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у актыве мінскага "Дарожніка", які шэсць разоў выйграваў залатыя медалі.-0-

Фота Сяргея Шэлега

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі