
Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Мінска" сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на штучным полі ў сталічным парку імя Горкага мінчане выйгралі ў брэсцкага "Будаўніка" з лікам 3:1.
У мінулым сезоне спартсмены ХК "Мінск" дзявяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі, адолеўшы ў залатой серыі брастаўчан, а таксама сталі ўладальнікамі Кубка краіны.
У жанчын чэмпіёнскі тытул і Кубак Беларусі выйграў гродзенскі "Рытм". Заўтра, 20 жніўня, у Мінску ў паядынку за Суперкубак гродзенская дружына сустрэнецца з сярэбраным прызёрам нацыянальнага першынства "Вікторыяй" са Смалявіч.-0-