Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2018, 13:12

Спартсмены "Лідсельмаша" чацвёрты раз выступяць у Лізе чэмпіёнаў па міні-футболе

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Лідсельмаша" сёння чацвёрты раз прымуць старт у Лізе чэмпіёнаў па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У косаўскай Прышціне чэмпіёны Беларусі ў стартавым матчы ў кваліфікацыйнай групе 4 асноўнага этапу згуляюць з партугальскім "Спортынгам" з Лісабона. У другі дзень спаборніцтваў, 4 кастрычніка, падапечныя Віктара Тарчылы сустрэнуцца з косаўскім клубам "Фенікс", а 6 кастрычніка завершаць турнір матчам з галоўным фаварытам казахстанскім "Кайратам" з Алматы. У элітны раўнд адборачнага турніру выйдуць тры лепшыя каманды. У элітным раўндзе выступяць 16 каманд, падзеленых на чатыры групы, пераможцы якіх атрымаюць права ў красавіку 2019 года згуляць у вырашальным этапе - "Фінале чатырох".

Лідчане дэбютавалі ў галоўным кантынентальным турніры шэсць гадоў таму, не здолеўшы прабіцца ў элітны раўнд кваліфікацыі. Гэта ім удалося зрабіць у сезоне 2015/2016, кал яны ледзь не выйшлі ў "Фінал чатырох", уступіўшы пуцёўку іспанскаму клубу "Інтэр Мовістар", які ў выніку стаў сярэбраным прызёрам ЛЧ. У пазамінулым сезоне "Лідсельмаш" спыніўся на трэцім месцы ў сваёй кваліфікацыйнай групе асноўнага этапу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі