Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Спарткомплекс "Раўбічы" ў 2022 годзе прыме этап КС па біятлоне

Спорт 08.11.2018 | 09:42
Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спарткомплекс "Раўбічы" ў 2022 годзе прыме этап Кубка свету па біятлоне. Такое рашэнне прынята Міжнародным саюзам біятланістаў (IBU), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў спартыўны дырэктар IBU Фелікс Бетэрлінг, у 2022 годзе ў Кубак свету будуць уключаны эстонскі Отэпя і Мінск, спарткомплекс "Раўбічы".

Беларусь правядзе сёмы этап КС-2021/2022. Спаборніцтвы пройдуць пасля зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне з 28 лютага па 6 сакавіка.

У бягучым сезоне ў спарткомплексе "Раўбічы" з 18 па 24 лютага 2019 года пройдзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне. У ходзе турніру таксама адбудуцца праводзіны з вялікага спорту Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна.

Раней у алімпійскім спартыўным комплексе "Раўбічы" праводзіліся чэмпіянаты свету і Еўропы па біятлоне. Пасля рэканструкцыі ў лютым 2015 года тут адбыўся 49-ы юніёрскі чэмпіянат свету.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.