Фота з архіва
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту Расіі Міхаіл Дзегцяроў аб'явіў аб правядзенні Спартакіяды мацнейшых спартсменаў Расіі і Беларусі ў 2025 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеграм-канал Дзегцярова.
Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства спорту Расіі і Міністэрства спорту і турызму Беларусі прайшло ў вёсцы пад Хабараўскам. Бакі абмеркавалі сумесныя праекты, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы па абмене вопытам падрыхтоўкі спартсменаў высокага класа і падпісалі шэраг дакументаў па выніках пасяджэння.
"Спартакіядзе мацнейшых спартсменаў Расіі і Беларусі па зімовых і летніх відах спорту ў 2025 годзе быць. Гэта рашэнне мы прынялі сёння разам з міністрам спорту Беларусі Сяргеем Кавальчуком, - напісаў Дзегцяроў. - Акрамя таго, у ліпені ў Брэсце ўпершыню адбудзецца вялікая матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж камандамі Расіі іі Беларусі. На наступны год запланаваны адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па біятлоне".
Таксама міністр спорту РФ адзначыў, што колькасць сумесных мерапрыемстваў з кожным годам павялічваецца, таксама расце колькасць відаў спорту, па якіх ажыццяўляецца непасрэднае ўзаемадзеянне федэрацый. У гэтым годзе каляндарны план прадугледжвае больш за 900 спаборніцтваў па 60 відах спорту.
Сяргей Кавальчук, у сваю чаргу, падкрэсліў, што бачыць вялікія перспектывы двухбаковага развіцця спорту, далейшага супрацоўніцтва і кааперацыі паміж абедзвюма краінамі.-0-