Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2020, 10:13

Спаборніцтвы ў бегу на 10 тыс. м пройдуць у Мінску

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спаборніцтвы ў рамках чэмпіянату Беларусі ў бегу на 10 тыс. м пройдуць 30 ліпеня ў сталічным РЦАП па лёгкай атлетыцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Ганна Камінская.

"БФЛА правяла 28 ліпеня спаборніцтвы ў штурханні ядра, падарыўшы свята не толькі спартсменам і іх трэнерам, але і жыхарам Мінска. Турнір прайшоў у фармаце гарадскога шоу. А ўжо 30 ліпеня спаборніцтвы ў рамках чэмпіянату Беларусі перанясуцца на дарожкі мінскага РЦАП па лёгкай атлетыцы, дзе будуць вызначаны пераможцы ў бегу на 10 тыс. м. Удзел у ім прымуць мацнейшыя спартсмены Беларусі сярод мужчын і жанчын", - сказала Ганна Камінская.

Пераможцамі ў турніры па штурханні ядра, які прайшоў 28 ліпеня каля мінскага Палаца спорту, сталі Аляксей Нічыпар (20,42 м) і Алёна Дубіцкая (19,19 м). Акрамя захапляючай барацьбы для гледачоў былі арганізаваны конкурсы.

Першым вялікім лёгкаатлетычным турнірам з пачатку пандэміі каранавіруса сталі спаборніцтвы, якія прайшлі 25-26 чэрвеня на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Галоўным стартам гэтага сезона стане чэмпіянат Беларусі, які пройдзе з 31 ліпеня па 2 жніўня на мінскім стадыёне "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі