Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2019, 11:47

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці трэнера Васіля Яроміна пройдуць у Магілёве

19 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна пройдуць 19-21 сакавіка ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Традыцыйныя спаборніцтвы дзевятнаццаты раз збяруць юных лёгкаатлетаў з Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей - усяго больш за 230 спартсменаў.

Юнакі і дзяўчаты 2004-2005 гадоў нараджэння на працягу двух дзён (20-21 сакавіка) будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў асабістым заліку. Спартсмены выступяць у 13 відах: бегу на 60 м, 200 м, 400 м, 800 м, 1500 м, 3000 м, 60 м з бар'ерамі, 3000 м спартыўнай хадзьбой, змешанай эстафеце, скачках у вышыню, даўжыню, трайным з разбегу, штурханні ядра. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць кубкі, медалі і граматы.

Васіль Майсеевіч Яромін - трэнер, майстар спорту, выдатны спартыўны дзеяч Беларусі. Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры 11 гадоў кіраваў Магілёўскай школай вышэйшага спартыўнага майстэрства і 18 гадоў - дзіцячай юнацкай школай нумар 2. Выхаваў цэлую плеяду спартсменаў і трэнераў, якія сёння прадаўжаюць яго справу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі