6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланіст Антон Смольскі з перамогі пачаў новы сезон Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць мацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Стартавы этап турніру праходзіць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах у Краснаярску. Першым відам праграмы ў мужчын стаў дзесяцікіламетровы спрынт, на старт якога выйшлі 62 біятланісты. Лідар нашай каманды і дзеючы ўладальнік Кубка Садружнасці Антон Смольскі меў сёмы графік пасля першага агнявога рубяжа, дзе ён дапусціў адзін промах.
На дыстанцыі беларус развіў самую высокую хуткасць і быў бездакорны ў стральбе са становішча стоячы, дзякуючы чаму ішоў на заключны круг ужо з лепшым вынікам. На фінішнай пятлі Антон толькі развіў сваю перавагу, адрыў над Пятром Пашчанкам, які стаў другім, склаў 23 секунды. Тройку прызёраў замкнуў Раман Яромін.
Усяго ўдзел у мужчынскай спрынтарскай гонцы прынялі восем прадстаўнікоў Беларусі. Сцяпан Данілаў абышоўся без памылак на стрэльбішчы і размясціўся чацвёртым, адстаўшы ад бронзавай пазіцыі на шэсць секунд. Максім Варабей заняў 17-е месца, Іван Тулацін - 20-ы, Дзмітрый Лазоўскі - 22-і, Ілья Аўсеенка - 30-ы, Павел Бялько - 39-ы, Мікіта Лобастаў - 50-ы.
Заўтра мужчыны вызначаць мацнейшых у гонцы праследавання, якая стартуе ў 12.00. У дзевяць гадзін раніцы медалі ў пасьюце разыграюць дзяўчаты. Праграму першага этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў Краснаярску завершаць дзве гонкі з масавым стартам у нядзелю.-0-