Антон Смольскі. Фота НАК
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Антон Смольскі стаў прызёрам першай гонкі стартавага этапу розыгрышу Кубка Расіі па біятлоне сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму спаборніцтваў у Ханты-Мансійску адкрыла мужчынская спрынтарская гонка на 10 км. Лідар нашай каманды выйшаў на дыстанцыю ў першай стартавай групе, дапусціў адзін промах на агнявых рубяжах і на момант свайго прыходу на фініш меў лепшы час. Праз некалькі мінут рэзультат беларуса пераўзышоў Аляксандр Логінаў з каманды Цюменскай вобласці, а хутка абодвух абышоў прадстаўнік Новасібірска Данііл Серахвостаў, для якога гэта перамога стала трэцяй запар з улікам этапаў Кубка Садружнасці. Такім чынам, Смольскі заняў трэцяе месца з пройгрышам 36 секунд.
Удзельнікамі кветкавай цырымоніі сталі яшчэ два нашы спратсмены: Максім Варабей адстраляўся без памылак і стаў пятым, Іван Тулацін схадзіў на адзін штрафны круг і размясціўся шостым. Акрамя таго, Дзмітрый Лазоўскі замкнуў дзясятку мацнейшых, Павел Бялько паказаў 18-ы рэзультат, Ілья Аўсеенка - 22-і, Мікіта Лабастаў - 34-ы сярод 84 спартсменаў. У 12.00 па мінскім часе медалі ў спрынце пачнуць разыгрываць дзяўчаты, у стартавым пратаколе 62 біятланісткі, у тым ліку 8 беларусак.-0-