Антон Смольскі. Фота НАК
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Цэнтра зімовых відаў спорту "Жамчужына Сібіры" ў Цюмені прадаўжаецца чэмпіянат Расіі па біятлоне ў алімпійскіх дысцыплінах з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцкую праграму аўторка адкрыла мужчынская гонка праследавання на 12,5 км, у якую з учарашняга спрынту прабіліся восем беларусаў. У пачатку другога дзясятка на дыстанцыю з мінутным адставаннем ад лідара ішлі Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі. Перад заключным агнявым рубяжом найбольшыя шанцы на медаль захоўваў Лазоўскі, які падняўся на пяты радок і ўступаў тройцы ўсяго 10 секунд.
Аднак на апошняй стойцы Дзмітрый прамахнуўся двойчы і выпаў з ліку прэтэндэнтаў, затое Смольскі адпрацаваў чыста і з дзясятага месца падняўся на трэцяе. На жаль, захаваць гэту пазіцыю не ўдалося: у фінішным створы Антон прапусціў наперад свайго спрадвечнага саперніка - Эдуарда Латыпава і ў выніку стаў чацвёртым, уступіўшы ўраджэнцу Гродна ўсяго секунду. Перамогу ў пасьюце атрымаў Іван Колатаў з Пермскага края, серабро заваяваў Аляксандр Логінаў з Цюмені.
Дзмітрый Лазоўскі перасек фінішную рысу 12-м, Сцяпан Данілаў заняў 14-е месца, Мікіта Лабастаў размясціўся 22-м, Ілья Аўсеенка стаў 27-м, Іван Тулацін - 34-ы, Максім Варабей - 43-і, Раман Ялётнаў - 49-ы. У 12.00 па мінскім часе на старт гонкі праследавання выйдуць жанчыны, сярод 60 удзельніц нашы Ганна Сола, Дзінара Смольская, Адэліна Сабітава і Дар'я Кудаева.-0-