Сцяг Субота, 18 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2025, 15:44

Смольскі і Лазоўскі ўвайшлі ў тройку прызёраў спрынту на этапе Кубка Садружнасці
 

Антон Смольскі. Фота з архіва
Антон Смольскі. Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двое беларусаў трапілі ў тройку лепшых па выніках спрынту на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне, які стартаваў у Дзёміна Яраслаўскай вобласці РФ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у мужчынскай спрынтарскай гонцы на 10 км прынялі 62 біятланісты. Лідар агульнага заліку турніру беларус Антон Смольскі змазаў адзін выстрал з дзесяці, што не перашкодзіла яму паказаць другі рэзультат на фінішы. Партнёр Антона па камандзе Дзмітрый Лазоўскі на абодвух агнявых рубяжах быў бездакорны і пасля стойкі нават меў лепшы графік, але заключны круг прайшоў павольней за канкурэнтаў. У выніку Лазоўскі ўступіў Смольскаму 8 секунд і стаў бронзавым прызёрам. Перамогу ў спрынце святкаваў расіянін Данііл Серахвостаў, які апярэдзіў Антона на 6 секунд.

Дзякуючы чарговаму выхаду на подыум Смольскі ўмацаваў лідарства ў генеральнай класіфікацыі Кубка Садружнасці. Што датычыцца вынікаў іншых прадстаўнікоў Беларусі, то Павел Бялько заняў сёмае месца, Іван Тулацін стаў 12-м, Ілья Аўсеенка замкнуў дваццатку, Мікіта Лабастаў размясціўся ўслед за ім, Максім Варабей - 24-ы, Сцяпан Данілаў - 31-ы.

Раней сёння бронзавай медалісткай жаночага спрынту стала наша Ганна Сола. Заўтра на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Дзёміна адбудуцца гонкі праследавання - дзяўчаты выйдуць на старт у 11.00, юнакі - у 14.30. Завершаць праграму спаборніцтваў у Яраслаўскай вобласці гонкі з масавым стартам у нядзелю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі