Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2025, 10:37

Смольскі атрымаў перамогу ў спрынце на першым этапе Кубка Расіі 

Антон Смольскі. Фота з архіва
Антон Смольскі. Фота з архіва
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Антон Смольскі стаў пераможцам спрынтарскай гонкі на першым этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

Удзел у мужчынскім спрынце прынялі 106 біятланістаў, сярод іх 14 прадстаўнікоў Беларусі. Лідар нашай нацыянальнай каманды Смольскі абышоўся без промахаў на абодвух агнявых рубяжах і паказаў лепшы час на фінішы, апярэдзіўшы расіяніна Аляксандра Паварніцына на 6,5 секунды. Тройку прызёраў з адставаннем ад пераможцы на 14 секунд замкнуў Антон Бабікаў. 

"Сёння не так холадна, як у папярэднія дні, хоць мароз яшчэ не сышоў поўнасцю. Градуснік паказвае мінус 12, але ў лесе яшчэ халадней. Тым не менш, сёння дыхалася намнога лягчэй, чым учора, калі гонку адмянілі, - сказаў Смольскі ў эфіры "Матч ТБ". - Вецер моцны і пераменлівы, было складана прыцэльвацца на прыстрэлцы. Але непасрэдна на рубяжы парываў не было, чым я і скарыстаўся. Рады, што атрымалася адстраляцца чыста, лыжы таксама працавалі добра".

Дваццатку мацнейшых у спрынце замкнуў наш Дзмітрый Лазоўскі. У гонку праследавання з беларусаў таксама трапілі Мікіта Лобастаў (29-ы), Павел Бялько (36-ы), Іван Тулацін (37-ы), Ілья Аўсеенка (41-ы), Сцяпан Данілаў (51-ы) і Аляксандр Галяк (56-ы). Па-за нядзельным пасьютам засталіся Аляксей Логвінаў (67-ы), Кірыл Бабураў (75-ы), Глеб Арлоўскі (77-ы), Дзяніс Яромаў (78-ы), Андрэй Гаўрош (96-ы) і Віталь Казачонак (101-ы). 

27 лістапада перамогу ў спрынце ў дзяўчат атрымала наша Ганна Сола, а Дзінара Смольская заняла чацвёртае месца. Жаночая гонка праследавання стартуе 30 лістапада ў 9 гадзін раніцы, праграму першага этапу Кубка Расіі па біятлоне ў Ханты-Мансійску завершыць мужчынскі пасьют (12.30).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі