Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2024, 14:08

Смольская атрымала перамогу ў мас-старце на першым этапе Кубка Садружнасці

Дзінара Смольская. Фота Мінспорту
Дзінара Смольская. Фота Мінспорту
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дзінара Смольская перамагла ў гонцы з масавым стартам на першым этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-24/25, які праходзіць у Краснаярску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у гонцы прынялі 29 спартсменак, у тым ліку лідары нашай нацыянальнай каманды Дзінара Смольская і Ганна Сола. На двух агнявых рубяжах са становішча лежачы Смольская прамахнулася па разе, з другой стралковай сесіі беларуска ішла дзявятай. Дзякуючы чыстай першай стойцы і хуткаму лыжнаму ходу Дзінара ўзначаліла гонку. На апошняй стральбе наша спартсменка дабавіла штрафны круг, з якога выйшла другой за Вікторыяй Сліўко. На заключнай пятлі Смольская абышла расіянку і ў выніку фінішавала першай з запасам 7 секунд. Тройку замкнула Ганна Грыгор'ева, Ганна Сола сышла з дыстанцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі