Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 ліпеня 2025, 17:53

Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла жаночы Кубак Беларусі па хакеі на траве 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісткі "Вікторыі" са Смалявіч сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі па хакеі на траве 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Розыгрыш другога па значнасці ўнутранага трафея прайшоў у Гродне - чатыры мацнейшыя жаночыя каманды краіны вызначылі пераможцу ў фармаце кругавога турніру. У першы дзень Кубка, 4 ліпеня, "Вікторыя" і ХК "Мінск" звялі вочны матч да нічыёй 2:2, а ў серыі булітаў больш дакладнымі былі прадстаўніцы Смалявіч. У суботу дзяўчаты з Мінскай вобласці справіліся з "Тэкстыльшчыкам" з Баранавіч (3:0), а 6 ліпеня перамаглі гродзенскі "Рытм" - 4:2.

"Вікторыя" заваявала Кубак Беларусі трэці раз у гісторыі клуба пасля поспехаў у 2018 і 2023 гадах. Другое месца ў гэтым турніры занялі спартсменкі "Мінска", якія справіліся з "Рытмам" (4:3) і "Тэкстыльшчыкам" (6:1). Тройку прызёраў замкнулі гаспадыні пляцоўкі з Гродна, якія здабылі перамогу над баранавіцкай камандай з лікам 6:2.

Раней чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве сезона-2024/25 сярод жаночых каманд стаў хакейны клуб "Мінск", які ў фінале быў мацнейшы за "Вікторыю" (3:2 у серыі). У мужчын "залаты дубль" аформіў брэсцкі "Будаўнік".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі