Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2020, 15:03

Смалявічы і Гродна прымуць стартавыя матчы 24-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя матчы 24-га тура адбудуцца сёння на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з двух сённяшніх паядынкаў аўтсайдары першынства футбалісты "Смалявіч" прымуць на сваім полі брэсцкі "Рух" (пачатак у 16.30). Гаспадары прайгралі пяць папярэдніх матчаў запар, уступіўшы ў 23-м туры ў гасцях барысаўскаму БАТЭ з вынікам 2:5. Футбалісты "Руха" на мінулым тыдні прайгралі ў сябе дома гродзенскаму "Нёману" - 2:3. У матчы першага круга ў Брэсце "Рух" і "Смалявічы" разышліся мірам - 0:0.

Гродзенская дружына сёння згуляе на сваёй арэне з гасцямі з "Мінска" (пачатак у 18.30). Мінчане ў мінулым туры разграмілі ў сябе дома "Гарадзею" з лікам 3:0. У першым крузе футбалісты "Мінска" перамаглі "Нёман" з вынікам 4:3.

Абодва сённяшнія матчы тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры.

Яшчэ тры паядынкі пройдуць у суботу, 19 верасня: "Віцебск" - "Белшына", "Дынама" (Брэст) - "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" - "Тарпеда-БелАЗ";

Галоўныя фаварыты цяперашняга сезона свае сустрэчы 24-га тура правядуць 20 верасня на выездзе. Барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у "Слуцка", а салігорскі "Шахцёр" у Мазыры будзе сапернічаць з мясцовай "Славіяй". Таксама ў нядзелю "Іслач" сустрэнецца з мінскім "Дынама".

Турнірнае становішча: БАТЭ - 46 ачкоў (23 матчы), "Шахцёр" - 46 (23), "Нёман" - 41 (23), "Іслач" - 38 (23), "Тарпеда-БелАЗ" - 38 (23), "Энергетык-БДУ" - 34 (22), "Дынама" (Мінск) - 33 (22), "Рух" - 33 (23), "Дынама" (Брэст) - 32 (21), "Віцебск" - 30 (23), "Мінск" - 25 (21), "Славія" - 24 (21), "Слуцк" - 21 (21), "Гарадзея" - 20 (23), "Белшына" - 19 (23), "Смалявічы" - 14 (21).

Спіс лепшых бамбардзіраў 30-га чэмпіянату Беларусі ўзначальвае Джасурбек Яхшыбоеў ("Шахцёр"), у актыве якога 13 забітых мячоў, на два галы менш у Максіма Скавыша (БАТЭ).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі