Фота з архіва
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля міжнароднай паўзы адновяцца матчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стартавым паядынку 21-га тура футбалісты "Слуцка" прымуць на сваім полі салігорскі "Шахцёр" (пачатак гульні ў 17.00). Сустрэча першага круга цяперашняга першынства ў Салігорску завяршылася перамогай слуцкай дружыны з лікам 2:1. У мінулым туры "Слуцк" у гасцях разышоўся мірам з "Іслаччу" (0:0), а "Шахцёр" нечакана моцна прайграў на сваёй арэне дзяржынскаму "Арсеналу" (0:3).
Заўтра лідар чэмпіянату гродзенскі "Нёман" згуляе на сваім полі з "Іслаччу", футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", якія ідуць другімі, сустрэнуцца на выездзе са "Смаргонню", а ў Барысаве "Арсенал" будзе сапернічаць з мазырскай "Славіяй". У нядзелю, 15 верасня, "Нафтан" згуляе ў Наваполацку з брэсцкім "Дынама", БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" прыме футбалістаў "Віцебска". Два заключныя паядынкі гэтага тура адбудуцца 16 верасня на сталічных арэнах: "Дынама" (Мінск) - "Днепр" (Магілёў), "Мінск" - "Гомель".
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Нёман" (Гродна) - 43 ачкі (19 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 39 (19), "Дынама" (Мінск) - 38 (16), "Дынама" (Брэст) - 35 (20). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, які забіў 13 мячоў.-0-