ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 ліпеня 2020, 15:39

Слуцк і Брэст прымуць першыя матчы 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

У час матчу 1-га круга "Віцебск" - "Дынама-Брэст". Фота ФК "Дынама-Брэст"
У час матчу 1-га круга "Віцебск" - "Дынама-Брэст". Фота ФК "Дынама-Брэст"

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя матчы 20-га тура праходзяць сёння на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сённяшнім паядынку футбалісты "Слуцка" прымуць на сваім стадыёне аднаго з лідараў турніру салігорскі "Шахцёр" (пачатак у 18.30). У папярэднім туры слуцкая каманда ўступіла ў гасцях "Віцебску" - 0:2, а салігорскі клуб разграміў у сябе дома "Смалявічы" з лікам 4:0. У першым крузе сустрэча сённяшніх сапернікаў у Салігорску завяршылася нечаканай перамогай "Слуцка" з рэзультатам 2:1.

Дзеючы чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" ў 20.30 пачне дамашні матч з "Віцебскам" (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). На мінулым тыдні брэсцкія дынамаўцы прайгралі на выездзе "Іслачы" з лікам 0:2. У першым крузе гэтага першынства віцябчане перамаглі брастаўчан у сябе дома з мінімальнай перавагай - 1:0.

У суботу, 1 жніўня, адбудуцца яшчэ тры сустрэчы: "Смалявічы" - "Белшына" (Бабруйск), "Славія" (Мазыр) - "Іслач" (Мінскі раён), "Нёман" (Гродна) - "Дынама" (Мінск).

Заключныя матчы гэтага тура пройдуць 2 жніўня: "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - БАТЭ (Барысаў), "Мінск" - "Рух" (Брэст), "Гарадзея" - "Энергетык-БДУ" (Мінск).

Турнірнае становішча: БАТЭ - 37 ачкоў (19 матчаў), "Шахцёр" - 37 (19), "Нёман" - 34 (18), "Дынама" (Мінск) - 30 (19), "Тарпеда-БелАЗ" - 30 (19), "Энергетык-БДУ" - 29 (19), "Віцебск" - 29 (19), "Дынама" (Брэст) - 26 (17), "Рух" - 26 (19), "Іслач" - 26 (19), "Славія" - 23 (18), "Слуцк" - 21 (18), "Гарадзея" - 19 (19), "Мінск" - 18 (17), "Смалявічы" - 14 (18), "Белшына" - 10 (19).

Спіс бамбардзіраў узначальвае нападаючы "Шахцёра" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў 12 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі