Ігар Слесарчук. Фота Віцебскага гарвыканкама
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба "Віцебск" назначаны Ігар Слесарчук. Кантракт з 49-гадовым спецыялістам падпісаны да канца 2027 года, інфармуе афіцыйны сайт каманды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Слесарчук пачынаў цяперашні сезон у якасці галоўнага трэнера футбалістаў "Смаргоні", а цяпер узначаліў віцебскую каманду. Віцябчане ў гэтым чэмпіянаце стартавалі пад кіраўніцтвам Сяргея Ясінскага, але пасля двух паражэнняў ён пакінуў сваю пасаду. Пасля 5 тураў у актыве "Віцебска" і 6-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруюць у турніры мазырская "Славія" і дэбютант вышэйшай лігі "МЛ Віцебск", якія набралі па 13 заліковых балаў. У "Мінска" 10 ачкоў, на адзін бал менш у гродзенскага "Нёмана" і "Іслачы" з Мінскага раёна.
Свой першы паядынак пад кіраўніцтвам Ігара Слесарчука футбалісты "Віцебска" правядуць 26 красавіка супраць "Гомеля".-0-