Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мазырская "Славія" ўзначаліла турнірную табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым паядынку 5-га тура мазыране адолелі на выездзе футбалістаў "Слуцка" з лікам 2:1. Гэта чацвёртая вікторыя каманды Івана Біёнчыка ў пяці праведзеных матчах.
Таксама сёння футбалісты "Мінска" прымуць на сваёй арэне "Гомель". У чацвёртым туры мінчане перайгралі ў сябе дома "Маладзечна" (3:2), а гамяльчане ў гасцях разышліся мірам з барысаўскім БАТЭ (0:0).
Яшчэ чатыры матчы адбудуцца ў суботу, 19 красавіка: "Дынама" (Мінск) - БАТЭ, "Арсенал" (Дзяржынск) - "Нёман", "Маладзечна" - "Віцебск", "Іслач" (Мінскі раён) - "Нафтан" (Наваполацк). Заключныя паядынкі пятага тура пройдуць 21 красавіка: "МЛ Віцебск" - "Смаргонь", "Дынама" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна).
Турнірную табліцу ўзначальвае "Славія", якая набрала 13 ачкоў, 10 балаў у "МЛ Віцебск", у актыве БАТЭ і "Мінска" па 7 ачкоў. Футбалісты "Маладзечна" замыкаюць табліцу, пацярпеўшы чатыры паражэнні, адзін бал у "Смаргоні". У спрэчцы лепшых бамбардзіраў лідзіруе Андрэй Салавей ("Славія"), які забіў чатыры мячы.-0-