
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі сёння пачнецца паўфінальная стадыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паўфінальным паядынку футбалісты мазырскай "Славіі" прымуць на сваім полі гасцей з жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа". Сустрэча на стадыёне "Юнацтва" пачнецца ў 18.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Стартавы матч другой паўфінальнай пары адбудзецца заўтра - у Гродне футбалісты "Нёмана" сустрэнуцца з фіналістам мінулага кубкавага турніру барысаўскім БАТЭ. Гульні ў адказ за выхад у фінал пройдуць 9-10 мая.
Вырашальны паядынак за Кубак Беларусі адбудзецца 28 мая на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны мінскім стадыёне "Дынама". У фінальным матчы мінулага сезона футбалісты "Гомеля" з лікам 2:1 абыгралі БАТЭ.-0-