ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2021, 11:31

Скі-альпінізм уключылі ў праграму Алімпійскіх гульняў 2026 года

Фота ТАСС
Фота ТАСС

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скі-альпінізм уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў 2026 года, якія пройдуць у Італіі. Рашэнне прынята на 138-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе ТАСС.

У скі-альпінізме на Гульнях будуць разыграны пяць камплектаў узнагарод: па два ў мужчынскай і жаночай частках спаборніцтваў і адзін у змешанай эстафеце. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел 48 спартсменаў.

Скі-альпінізм прадугледжвае праходжанне на лыжах прыроднага горнага маршруту з пад'ёмам і спускам. Від спорту быў прадстаўлены на юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Лазане.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года прымуць Мілан і Карціна-д'Ампеца. Для правядзення спаборніцтваў па скі-альпінізме не спатрэбіцца будаўніцтва дадатковай інфраструктуры.

Італьянскія спартсмены з'яўляюцца лідарамі сусветнага скі-альпінізму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі